Каб захаваць народную спадчыну

Юрый Внуковіч,
загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук

Фальклор выступае адным з галоўных носьбітаў нацыянальнай памяці і ідэнтычнасці, а таксама індыкатарам ментальнага стану сучаснага грамадства. Таму запіс і захаванне ўзораў беларускай народнай творчасці з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай. Праца па стварэнні калекцыі фальклорных запісаў пачалася ў пасляваенныя гады і працягваецца ў наш час. Новае пакаленне спецыялістаў, узброенае новымі тэхналогіямі, папаўняе архіў новымі ўнікальнымі матэрыяламі.